Top.Mail.Ru
Probusiness Youtube
  • 3,28 USD 3,2757 -0,0052
  • 3,5 EUR 3,4954 +0,0027
  • 3,48 100 RUB 3,4772 +0,0001
  • 10 CNY 4,5146 -0,0084
Личный опыт «Про бизнес» 15 декабря 2015

Ці зарабляюць стваральнікі брэнда Honar на вышыванках

Ужо некалькі гадоў запар у Беларусі распаўсюджваецца мода на прадукцыю з нацыянальнай сімволікай. Як рынак падхапіў гэты трэнд, і цi прыбытковы сення бізнес, які стварае такія тавары. Аб гэтым нам распавядаюць стваральнікі брэнда Honar Карына Адзесенка і Павел Доўнар.

Фота прадастаўлена HONARФота прадастаўлена HONARФота прадастаўлена HONAR
Фота прадастаўлена HONAR

Амаль год таму Карына Адзесенка і Павел Доўнар – стваральнікі адзення HONAR (вышыванкі і іншае адзенне з арнаментам) расказвалі нам, як пачыналі бізнес i што плануюць на 2015.

Зараз мы зноў сустрэліся з імі і пацiкaвiлiся, што змянілася ў попыце на тавары з нацыянальнымі элементамі. Таксама мы даведаліся ў Карыны і Паўла, як прайшоу год для іх кампаніі: што ўдалося зрабіць, а ад чаго адмовіцца. 

Карына Адзесенка. Фота с сайта ky-ky.org

Карына Адзесенка. Фота с сайта ky-ky.org

Павел Доўнар. Фота з сайта holiday.by

Павел Доўнар. Фота з сайта holiday.by

Трэнд на нацыянальнае

– Гэты трэнд захоўваецца, але змяняецца. Зараз людзі ўжо менш «кідаюцца» на ўсё, што аздоблена, напрыклад, арнаментам. Частка аўдыторыі нават стамілася ад такога трэнду. Людзі сталі больш пераборлівымі: цяпер ім трэба нешта большае, чым проста наяўнасць беларускага ў тавары. Яны жадаюць, каб рэч адпавядала ўсім патрабаванням якасці, адлюстроўвала добры густ уладальніка і г.д.

Фота прадастаўлена HONAR

Фота прадастаўлена HONAR

Захоўваецца попыт і на новыя нацыянальныя формы і зместы. Зараз ёсць запыт на тое, каб паказаць, што ў нас шмат культурных адметнасцяў, акрамя таго ж арнаменту. Таму мы працуем у гэтым накірунку, і ў другой палове 2016 плануем прэзентаваць вынікі нашай працы.

Спецыфіка прасоўвання на рынку

Спецыфіка маркетынгу тавараў з нацыянальнымі элементамі, з выкарыстаннем беларускай мовы, ў тым, што значна прасцей:

  • Прасоўваць іх, чым іншыя тавары
  • Стварыць вірус у сацыяльных сетках
  • Здабыць лаяльнасць кліентаў
  • Прайсці першыя этапы росту стартапа

Гэта тлумачыцца тым, што тавары, якія маюць адметнасць і пападаюць у трэнд, хутчэй і прасцей звяртаюць на сябе ўвагу, заслугоўваюць лаяльнасць кліентаў. Але наша пазіцыя – усё роўна заўсёды захоўваць высокую актыўнасць.

Самы эфектыўны і танны спосаб прасоўвання для нас – сацыяльныя сеткі. Мы засяродзіліся на Facebook, ВКонтакте, Instagram. Менавіта там знаходзіцца наша мэтавая аўдыторыя. Да таго ж яны найбольш зручныя – як для нас, так і для кліентаў. Па нашых назіраннях, іншыя сацыяльныя сеткі альбо нязручныя для прасоўвання нашых тавараў, альбо там нізкі адсотак нашай аўдыторыі.

Калі вылучаць адну сетку, то галоўная для нас – Facebook. Тут і большая частка нашых кліентаў, і асноўная актыўнасць, і большы рост.

Рэкламныя выдаткі менавіта на сацыяльныя сеткi ў нас не перавышаюць 1% усяго бюджэту HONAR.

Фота прадастаўлена HONAR

Фота прадастаўлена HONAR

Агульная колькасць нашых падпісчыкаў у сацыяльных сетках  9+ тысяч (у мінулым годзе было 5,5 тысяч). Таксама iмкнемся працаваць са сродкамі масавай інфармацыі, ствараць інфармацыйныя нагоды.

Што нам ўдалося здзейсніць

Галоўным дасягненнем у 2015 лічым умацаванне пазіцый брэнду HONAR, распаўсюджванне рэпутацыі якаснага вытворцы адзення ў сегменце мідл-маркета – сярэдняй пазіцыi паміж прэміяльнымі брэндавымі рэчамі і масавым рынкам адзення. Такія вынікі мы можам рабіць на падставе пастаяннай зваротнай сувязі кліентаў, якія выказваюць нам свае меркаванні.

У гэтым годзе мы, як і планавалі:

  • Перайшлі ад пашыву адзення на замову да паўнавартаснай вытворчасці
  • Сертыфікавалі прадукыю
  • Адчынілі інтэрнэт-краму і шоў-рум

Сёння мы маем 3 кропкі продажу адзення: дзве онлайн і адну офлайн. Перайшлі да выпуску поўных камплектаў адзення. Тым самым вырашылі ранейшыя праблемы кліентаў – што з чым спалучаць ў адзенні і пры гэтым штодзень насіць беларускае, сучаснае і стылёвае.

Восенню 2015 вырашылі падзяліць на асобныя галіны дзейнасці нашу вытворчасць адзення і інтэрнэт-краму. Першапачаткова, на honar.by былі прадстаўлены толькі фірмовыя рэчы брэнду. Зараз мы прадаем і адзенне беларускай маркі Kardash, і аксэсуары ды сувеніры іншых брэндаў. Асартымент тавараў у інтэрнэт-краме больш за 70 пазіцый. З іх 40 найменняў – уласнай вытворчасці.

Фота прадастаўлена HONAR

Фота прадастаўлена HONAR

Якія мэты не былі дасягнуты

Брэнд працуе з прыбыткам, але ён прыкладна напалову ніжэй запланаванага. Дакладныя лічбы будуць у студзені.Добрая навiна – попыт працягвае расці нават на фоне неспрыяльнай эканамічнай сітуацыі і зніжэння даходаў людзей. Пры падліку ва ўстойлівых валютах, нягледзячы на тое, што кошт тавараў паменшыўся на 15% – прыбытак у параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі павялічыўся ў сярэднім на 20%. Праўда, частку задач нам прыйшлося адкласці да лепшых часоў.

1. У першую чаргу адмовіліся ад стварэння іміджавых відэа, каб перанакіраваць рэсурсы на падтрымку актыўнасці ў сацыяльных сетках.

2. Адмовіліся ад удзелу ў Беларускім тыдні моды ў гэтым годзе – каб лепш падрыхтавацца да прэзентацыі абсалютна новай калекцыі адзення ў 2016-м.

3. Таксама не спраўдзіліся планы па павелічэнні штату супрацоўнікаў: вырашылі працягваць выконваць чаcтку работ на аўтсорсынгу (частковы пашыў адзення, стварэнне лекалаў, вышыўка).

4. Адмовіліся ад уласнай вытворцасці сувенірнай прадукцыі на карысць продажу падобных тавараў іншых вытворцаў.

На Беларускім тыднi моды. Фота з сайта geometria.by

На Беларускім тыднi моды. Фота з сайта geometria.by

Канкурэнты

Галоўнае, што дазваляе нам, на наш погляд, мець поспех –  пабудова моцнага брэнда і акрэслены сегмент патэнцыяльнай аўдыторыі. Мы не ставім сабе задачы канкураваць з мас-маркетам – лепш, чым кітайцы зараз гэта мала хто зможа зрабіць. Асноўныя акцэнты, якія мы робім у нашай дзейнасці:

  • Якасць сыравіны і пашыву
  • Дызайн
  • Адметнасць

Мы адсочваем дзеянні канкурэнтаў. Але ж сфера, па нашых назіраннях, стала менш канкурэнтнай, чым год таму.

Фота са старонцы Honar на Facebook

Фота са старонцы Honar на Facebook

Планы на 2016

Мы вельмі асцярожна глядзім у будучы год, бо пакуль захоўваецца нявызначаная сітуацыя ў эканоміцы і ў падаткаабкладаннi. У залежнасці ад прынятых на дзяржаўным узроўні рашэнняў і будзем планаваць нашыя дзеянні.

Асноўныя планы на 2016:

  • Выпуск двух калекцый адзення: вясной і восенню
  • Пашырэнне асартыменту ў кропках продажу
  • Прасоўванне брэнда за межамі Беларусі
  • Наладжванне каналаў продажу тавараў за межамі Беларусі.

Называць канкрэтныя краіны пакуль рана, але мы бачым патэнцыял для развіцця на рынках нашых суседзяў з Еўрасаюза (Польшча і Літва).

Асноўныя планы для інтэрнэт-крамы:

  • Супраца па продажы адзення з яшчэ 1-2 брэндамі мідл-маркета
  • Пашырэнне магчымасцяў аплаты і дастаўкі тавараў.

Чытайце таксама: «Как белорусский язык помогает продвигаться продуктам и брендам»

Сейчас на главной

«Про бизнес» — крупнейший в Беларуси онлайн-портал о бизнесе и предпринимательстве. Мы знаем, как открыть бизнес, вести его эффективно и достичь успеха, несмотря на трудности.


Истории бизнес-побед и поражений, интервью с топ-менеджерами и владельцами компаний, актуальная аналитика рынков и экономики, красочные репортажи, полезные советы и мотивационные выступления спикеров на крупнейших бизнес-форумах Беларуси, а также бесценный нетворкинг в клубе предпринимателей — все это «Про бизнес» каждый день.


По данным Google Analytics, на портал заходят более 500 тысяч уникальных пользователей в месяц, а статьи набирают более 850 тысяч просмотров. Наша аудитория - это представители бизнеса Беларуси, России, Украины, Казахстана и других стран.