Войти
  • 1,97 USD 1,9739 -0,0007
  • 2,1 EUR 2,0967 -0,0295
  • 3,12 100 RUB 3,1207 +0,0052
Личный опыт
«Про бизнес.» 16 января 2015 6

Бізнес-2015. Cтваральнiкi HONAR: канкурэнтаў стала больш. Нават дзяржсектар спрабуе выйсці на рынак сучаснага нацыянальнага адзення

Адзенне маркі HONAR з'явілася на рынку менш за год таму. За непрацяглы час яно набыло папулярнасць. Першымі вынікамі дзейнасці стартапа і планамі развіцця ў 2015 з «Про бизнес.» дзеляцца стваральнікі HONAR Карына Адзесенка і Павел Доўнар.

Карына Адзесенка. Фота с сайта kyky.org
Карына Адзесенка. Фота с сайта kyky.org

Ідэя

Бізнес – не самамэта. Мы імкнемся паказаць, што беларускія традыцыі можна з поспехам адаптаваць да сённяшніх патрэбаў чалавека. Нягледзячы на глабалізацыю, а магчыма і дзякуючы ёй, у чалавека абвастраецца патрэба ў вылучэнні сярод іншых. Гэта і нараджае попыт на такога кшталту ідэі.

Мы даўно збіраліся распачаць такую справу. Чыталі адпаведную літаратуру. Хацелі стварыць сапраўды нешта новае для Беларусі і зрабіць гэта якасна. Зараз брэнду HONAR каля года. Яшчэ столькі ж часу нам спатрэбілася для падрыхтоўкі да запуску: мы сустракаліся з людзьмі, якія займаюцца вышыўкай, таленавітымі прафесіяналамі, што ўмеюць якасна шыць і могуць расказаць пра нюансы ў канструяванні і пашыве адзення.

Канцэпцыя брэнда

HONAR – гэта дызайнерскае атэлье, якое займаецца стварэннем адзення. Наша першапачаткова мэта была – стварыць сучасны брэнд адзення, якое:

  • мае нацыяльныя коды;
  • з'яўляецца прагрэсіўным і задае трэнды ў модным адзенні краіны і памежжа.

Мы не імкнуліся зрабіць класічную вышыванку, наша задача была знайсці формулу «сучаснай вышыванкі».

Тры кіты нашага брэнда – мінімалізм, стыль, адметнасць

Фота са старонцы HONAR Вконтакте
Фота са старонцы HONAR ВКонтакте

Сегментацыя

Наш кліент — гэта чалавек, які:

  • мае заробак больш, чым у сярэднім па краіне,
  • яго адрознівае добры густ, усведамленне нацыянальнай ідэнтычнасці, любоў да якасных рэчаў,
  • ён жыве ў горадзе.

Стартавалі з працы над стылёвай мужчынскай кашуляй для бізнесменаў з элементамі нацыянальнага арнамента «Ярыла», што нанесены на тканіну шляхам вышыўкі.

Інвестыцыі

Нашыя стартавыя інвестыцыі былі невялікія і склалі каля $5 000. Яны спатрэбіліся, каб набыць:

  • швейныя і вышывальныя машыны;
  • праграмнае забеспячэнне;
  • якасную тканіну і фурнітуру.

Распрацоўкай брэнду займаліся самастойна, як і стварэннем самога адзення: ад дызайна да пашыву. За год працы мы выдаткавалі яшчэ $5 000, каб набыць неабходнае абсталяванне, падрыхтаваць калекцыю да Беларускага тыдня моды.

На Беларускім тыдне моды. Фота з сайта geometria.by
На Беларускім тыднi моды. Фота з сайта geometria.by

За год удалося выйсці на самаакупаемасць і нават атрымаць прыбытак.

Мэты-2015

Як мы ўжо расказалі, адзенне HONAR сёння — гэта дызайнерскае атэлье: мы шыем адзенне на замову. Сёння ствараем мужчынскія і жаночыя кашулі, саколкі, жаночыя спадніцы і сукенкі, торбы.

У 2015 плануем перайсці на паўнавартасную вытворчасць адзення, аксэсуараў, сувеніраў. Пры гэтым мы не будзем абмяжоўвацца выкарыстаннем у якасці нацыянальнага коду толькі арнамента. Зараз мы прапрацоўваем іншыя асаблівасці адзення, што насілі на нашых землях.

Таксама на працягу 2015-2016 плануем выйсці на выпуск поўных калекцый адзення: ад порткаў да паліто.

Фота са старонцы HONAR у Вконтакте
Фота са старонцы HONAR у ВКонтакте

Рынак

Першапачаткова, калі запускалі HONAR, канкурэнтаў амаль не было. Зараз іх стала больш. Нават дзяржсектар спрабуе выйсці на рынак сучаснага нацыянальнага адзення.

Аднак большасць брэндаў працуюць на адрозную ад нас аўдыторыю.

Асноўная праблема, з якой мы можам сутыкнуцца ў 2015 годзе, звязана з макраэканамічнымі рызыкамі. Магчыма, нас чакае зніжэнне попыту. Але мы спадзяемся, што людзі будуць працягваць купляць якасныя рэчы, пры гэтым больш рацыянальна планаваць свой бюджэт.

Маркетынг і развіццё

Першапачаткова праект стартаваў у сацыяльных сетках: vk.com, facebook.com. Мы зрабілі некалькі мадэляў кашуль і швэдараў, а таксама льняныя торбы. Падрыхтавалі візуальны і тэкставы кантэнт. Звярнулі на сябе ўвагу СМІ. Хутка атрымалi ўпадабанні і перапосты. Сёння колькасць нашых сяброў у сацыяльных сетках перавышае 5,5 тысяч чалавек.

Фота са старонцы HONAR у Вконтакте
Фота са старонцы HONAR у Вконтакте

Стратэгія маркетынгавага прасоўвання ў нас паступова змяняецца. Гэта звязана з развіццём нашага брэнду і новымі задачамі. У 2015 плануем скараціць выдаткі на брэндынг, больш увагі надаць 2 напрамкам:

  • Піяр. Напрыклад, плануем здымкі серыі мініфільмаў пра нашых кліентаў.
  • Гаспадарчыя справы – набыццё тэхнікі, што мае больш высокія вытворчыя паказчыкі.

Над стварэннем адзення ў нас працуе два чалавека. Але пры неабходнасці мы карыстаемся паслугамі і большай колькасці спецыялістаў. Да канца года плануем пашырыць штат да 5 супрацоўнікаў.

Ужо ў гэтым годзе марку HONAR прапануем у крамах і ў спецыялізаваным шоў-руме ў цэнтры Мінска, які будзе вытрыманы ў стылі мінімалізму. Адначасова, у ім будзе і выстава нашага адзення, іншых прац. Рыхтуем адкрыццё шоў-рума ў сакавіку 2015.

Пры стабілiзацыi макраэканамiчнай сітуацыі мы разлічваем на развіццё даволі хуткімі тэмпамі.

Комментарии

Войдите, чтобы оставить комментарий

Андрей19.01.2015

Вот это номер! О чем, можно говорить, если уже статья на национальном языке обижает...

Иван Александрович17.01.2015

На данный момент сложность с приобретением вашей продукции, на чём вы теряете клиентов. Поскорее запускайте свой сайт :) Вот мне понравилась одна рубашка, а как приобрести?

Андрей Шабан, учите язык и обычные нормальные вещи не будут вас обижать

Александр Москалюк16.01.2015

"Лично, хоть и белорус, по-белорусски читаю по слогам и половину слов не понимаю." Андрей, жаль, что у вас так. Но в интернете есть переводчики. Просто установите Элементы Яндекса в вашем браузере, и всё станет намного удобнее.

Александр Москалюк16.01.2015

"К тому же, по моему это очевидно, каждый белорус должен знать свой национальный язык." Точнее - каждый гражданин Беларуси должен знать свой государственный язык

Vitali Valianiuk16.01.2015

Ребята захотели рассказать о своем бизнесе на белорусском, и мы не можем их обделять в этом праве. К тому же, по моему это очевидно, каждый белорус должен знать свой национальный язык.

Андрей Шабан16.01.2015

Зря вы обделяете русскоязычную аудиторию. Лично, хоть и белорус, по-белорусски читаю по слогам и половину слов не понимаю. Вы обделили меня этой статьей.

Платный контент