Top.Mail.Ru
Probusiness Youtube
  • 3,28 USD 3,2757 -0,0052
  • 3,5 EUR 3,4954 +0,0027
  • 3,48 100 RUB 3,4772 +0,0001
  • 10 CNY 4,5146 -0,0084
Новости компаний На правах рекламы,  26 мая 2016

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by.

Сёлета арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых стаць яго часткай, непасрэдна спрычыніўшыся да правядзення, а таксама далучыцца да яго «закуліснага» жыцця, зрабіўшы пасільны ўнёсак на краўд-пляцоўцы на сайце ulej.by.

Фестываль ужо зрабіўся грамадскай з’явай — хай жа ў гэтым годзе ён адбудзецца з вашым удзелам!

За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.

Усе грашовыя сродкі будуць цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывальнага дня, а менавіта на адукацыйную праграму і цырымонію ўганаравання найлепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі:

Для ўсіх аматараў і спонсараў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы Аргкамітэт падрыхтаваў спецыяльныя сувеніры і падарункі.

Наш Фестываль — гэта насычаная адукацыйная праграма, гэта новыя веды і стандарты! І ён — не толькі цырымонія ўзнагароджання, віншаванні ад калег і шумная «тусоўка» ў коле самых таленавітых прадстаўнікоў творчых прафесій, гэта шчыльная супраца вядомых дызайнераў і крэатыўных студыяў, прадстаўнікоў бізнесу і творчых людзей, якія ў вясёлых, а часам і гарачых спрэчках супольна вызначаюць найлепшыя прыклады беларускай рэкламы. За сем гадоў свайго існавання Фестываль прайшоў шлях ад пілотнага даследчага праекта да сапраўднай з’явы культурнага жыцця краіны. З кожным годам колькасць удзельнікаў і работ расце, а цікавасць да Фестывалю павялічваецца. У многім дзякуючы менавіта яму беларускамоўнай рэкламы ў краіне значна паболела.

Важна разумець, што рэклама — гэта неад’емная частка культурнага жыцця сучаснага грамадства. Яна стварае атмасферу, у якой кожны з нас жыве штодня, яна візуалізуе твар нашых гарадоў і мястэчак. І хочацца, каб дзякуючы ў тым ліку і рэкламе мы адчувалі, што жывем на сваёй зямлі.

Сёння беларусы займелі ўнікальны шанец наўпрост спрычыніцца да працэсу пашырэння і развіцця беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.

Зробім фестываль аDNаK! разам!

Падчас Фестывалю плануецца, як заўжды, разнастайная адукацыйная праграма з удзелам як беларускіх і замежных рэкламістаў, так і цікавых асобаў з іншых сфераў, якія пашыраюць еўрапейскія падыходы і тэндэнцыі, уплываючы на рэкламу і бізнес-камунікацыю.

Падрабязная праграма будзе абвешчаная напрыканцы мая.

Генеральны партнёр Фестывалю — кампанія velcom.

Дадатковую інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371−01−21 альбо праз e-mail adnak@budzma.org, а таксама:
Канстанцін Касяк,
прэс-сакратар ГКК «Будзьма беларусамі!»
kastus.budzma@gmail.com
razam@budzma.org
+375 29 567 50 90, skypename — kanstancin. kasiak

Да ведама. 55,6% беларусаў «за» беларускую мову ў рэкламе (паводле апытання «Новак» на замову «Будзьма беларусамі!», 2012 г.), гэтую лічбу пацвердзілі MASMI ў 2014 г. (56%). Паводле MASMI (2014 г.), 60% рэспандэнтаў падтрымліваюць беларускую мову ў афармленні гарадоў і вітрын. Адпаведнае даследаванне кампанія «Будзьма беларусамі!» плануе ў 1-м паўгоддзі 2016 г.

 

Сейчас на главной

«Про бизнес» — крупнейший в Беларуси онлайн-портал о бизнесе и предпринимательстве. Мы знаем, как открыть бизнес, вести его эффективно и достичь успеха, несмотря на трудности.


Истории бизнес-побед и поражений, интервью с топ-менеджерами и владельцами компаний, актуальная аналитика рынков и экономики, красочные репортажи, полезные советы и мотивационные выступления спикеров на крупнейших бизнес-форумах Беларуси, а также бесценный нетворкинг в клубе предпринимателей — все это «Про бизнес» каждый день.


По данным Google Analytics, на портал заходят более 500 тысяч уникальных пользователей в месяц, а статьи набирают более 850 тысяч просмотров. Наша аудитория - это представители бизнеса Беларуси, России, Украины, Казахстана и других стран.