Войти
Личный опыт
«Про бизнес.» 5 января 2017

«Адметнасцю года сталі валошкі ды рыцары» — як брэнд Honar працягвае зарабляць на таварах з нацыянальнай сімволікай

Карына Адзесенка. Фота са старонцы HONAR на Facebook
Карына Адзесенка. Фота са старонцы HONAR на Facebook

Год таму мы пісалі аб брэндзе Honar, які прадстаўляе мужчынскае і жаночае адзенне, аксэсуары на аснове беларускіх традыцый — у тым ліку, вышыванкі. Расказалі аб тым, як яго стваральнікі, Карына Адзесенка і Павел Доўнар, зарабляюць на прадукцыі з нацыянальнай сімволікай. Зараз мы зацікавіліся: ці застаецца інтарэс да подобных тавараў, як прайшоу для брэнда мінулы год і якія мэты цяпер ставяць перад сабой яго стваральнікі.

Камунікацыя Honar вядзецца выключна на беларускай мове — менавіта на ёй Карына і Павел расказваюць «Пра бізнес.» аб сваіх дасягненнях і новых мэтах.

Якім для нас быў 2016

— У мінулым годзе мы гаварылі пра змяненне паводзінаў аўдыторыі ў адносінах да прадуктаў, што аздоблены нацыянальнымі ўзорамі: падкрэслівалі, што проста наненсці, напрыклад, арнамент, на прадукт не дастаткова, каб яго паспяхова прадаваць. За 2016 год тэндэнцыя стала яшчэ больш выразнай, прадукты тых кампаній, што не зразумелі гэтага, паступова знікаюць. У сваю чаргу, мы працягваем распрацоўваць новыя рэчы з акцэнтам на беларускі арнамент, а таксама працуем з іншымі сімваламі. Адметнасць мінулага году — гэта валошкі ды рыцары.

Фото с сайта kp.by
Карына Адзесенка і Павел Доўнар. Фото с сайта kp.by

Мы вырашылі, што трэба пашыраць выкарыстанне розных беларускіх сімвалаў і асаблівасцяў у нашым адзенні, пры гэтым захаваўшы нацыянальную тэматыку і адначасова павялічыць нашу патэнцыяльную аўдыторыю.

Мы працягваем працаваць з натуральнымі тканінамі: бавоўна, лён, віскоза. Таксама яшчэ адна з асаблівасцяў - гэта колеры. Калі раней мы выкарыстоўвалі ў асноўным класічныя колеры: белы, шэры, сіні, чорны, то зараз сюды дадаліся і бэжавы, і бірузовы, і аліўкавы, светла-карычневы ды інш. Па нашых назіраннях, усе гэтыя дзеянні (сімвалы, дызайн, матэрыялы і г. д.) дазваляюць нам умацоўваць свае пазіцыі на беларускім fashion-рынку ў сегменце мідл-маркета. І для нас такая тэндэнцыя — галоўны вынік 2016 года.

Фота са старонцы HONAR на Facebook
Фота са старонцы HONAR на Facebook

У лютым мінулага года мы пачалі прадаваць наша адзенне за мяжу праз нашую фірмовую інтэрнэт-краму. Цяпер чалавек з любой кропкі света можа замовіць нашы рэчы онлайн, аплаціць карткай і атрымаць поштай сваю замову.

На сёння кожная восьмая пакупка ў нас адбываецца з-за мяжы. Самыя частыя замовы прыходзяць з ЗША, Расіі і Германіі.

Агулам геаграфія міжнародных продажаў даволі шырокая: адзіны кантынент, куды пакуль не дабраліся — Антарктыда.

Якія яшчэ падзеі і дасягненні за мінулы год варта адзначыць:

  • Прэзентацыя 2 калекцый адзення
  • Пачатак продажаў адзення ў Гродна праз краму-партнёра
  • Паказ адзення ў партнёрстве з Renaissance Minsk Hotel
  • Правядзенне прэзентацыі нашага адзення ў Лондане
Паказ адзення HONAR на Global Day of Discoveries Renaissance Minsk Hotel. Фота са старонцы на Facebook
Паказ адзення HONAR на Global Day of Discoveries ў Renaissance Minsk Hotel. Фота са старонцы на Facebook

З большага, ўсё, што мы планавалі на 2016 год удалося здзейсніць. Выручка вырасла — прыкладна на 40% адносна мінулага года, прыбытак +15%, хоць нам ўпершыню прыйшлося сутыкнуцца з наяўнасцю дэбіторскай запазычанасці. Крытычным гэта для нас не стала, бо ў снежні ўдалося амаль поўнасцю яе ліквідаваць. Аднак з адной мінскай крамай мы ўсё ж такі спынілі супрацоўніцтва. На пачатак 2017 года ў нас:

  • Фірмовая інтэрнэт-крама з міжнароднай дастаўкай
  • 2 офлайн-кропкі продажаў у Беларусі
Фота са старонцы HONAR на Facebook
Фота са старонцы HONAR на Facebook

Колькасць найменняў тавараў у інтэрнэт-краме за мінулы вырасла ў два разы — зараз у нас прадстаўлена каля 140 пазіцый. Акрамя непасрэдна адзення брэнда HONAR у нас прадстаўлены яшчэ 8 вытворцаў беларускіх рэчаў: адзенне, аксэсуары, сувеніры.

Каманда. Мы імкнемся аптымізаваць нашую працу, таму акрамя профільнай дзейнасці (стварэнне адзення і яго продаж) амаль усе іншыя працэсы аддаем на аўтсорсынг. У розныя перыяды года над брэндам працуе ад 2 да 10 чалавек. У гэтым годзе мы знайшлі сталага партнёра для пашыву невялікіх партый адзення. Пры гэтым мы захоўваем мажлівасць для нашых кліентаў пасля прымеркі пры неабходнасці ўнесці невялікія карэктывы і адшыць рэч персанальна.

Фота са старонцы HONAR на Facebook
Фота са старонцы HONAR на Facebook

Як мы сёння прасоўваем HONAR

Мы працягваем выкарыстоўваць выключна беларускую мову для камунікацыі з нашымі кліентамі і бачым, што гэта нам толькі дапамагае.

1. Так, у сацыяльных сетках, асноўным сродку прасоўвання, колькасць падпісантаў нашых старонак за год вырасла ўдвая — да 18+ тысяч чалавек.

У Facebook мы зараз уваходзім у 30 самых папулярных беларускіх брэндаў. Пры гэтым выдаткі на рэкламу захоўваем на мінімальным узроўні: 1−2% ад выручкі.

2. Другі важны кірунак у прасоўванні нашага брэнда — гэта праца са СМІ. Мы імкнемся ствараць інфармацыйныя нагоды, а таксама ўдзельнічаць у актыўнасцях СМІ - за гэта атрымоўваем артыкулы, дзе ў той ці іншай ступені прысутнічае наш брэнд. Дзякуючы такому падыходу, у мінулым годзе пра нас пісалі амаль усе папулярныя онлайн і друкаваныя СМІ (tut.by, onliner.by, Камсамольская праўда і інш.), а таксама паказвалі нацыянальныя тэлеканалы.

Фота са старонцы HONAR на Facebook
Фота са старонцы HONAR на Facebook

3. Варта згадаць і крос-маркетынг — мы прадастаўляем нашым партнёрам карты са зніжкай 5% на нашы рэчы. Гэтыя карты атрымоўваюць іх кліенты. Тут галоўнае правільна выбраць партнёра, каб яго кліенты патэнцыяльна былі і вашымі. У асноўным мы супрацоўнічаем з беларуска арыентаванымі бізнесамі, турыстычнымі пляцоўкамі, месцамі адпачынку людзей з даходам сярэдні+.

4. Але ніякае прасоўванне не дапаможа, калі ў вас будзе дрэнны прадукт. Таму мы пракладаем усе намаганні, каб наш прадукт быў добрым, каб у брэнда была добрая рэпутацыя. У такім выпадку прасоўванню спрыяюць і самі кліенты — праз «сарафаннае радыё».

Фота са старонцы HONAR на Facebook
Фота са старонцы HONAR на Facebook

Нашы планы на 2017

Мы плануем, што 2017 год глабальна для эканомікі Беларусі будзе падобны на 2016. Таму мы мэтанакіроўваем сябе прыкладна на такія ж эканамічныя паказчыкі, але будзем спрабаваць больш вырасці за кошт продажаў за мяжу. Таксама мы плануем ў 2017:

  • Выпуск 2-х калекцый адзення (першая вясной, другая восенню)
  • Правядзенне 1−2 самастойных паказаў ці ў межах Беларускага тыдня моды
  • Правядзенне прэзентацый нашага брэнда ў краінах з вялікімі беларускімі дыяспарамі
  • Пачатак продажаў нашага адзення яшчэ ў адным абласным цэнтры.

Комментарии

Войдите, чтобы оставить комментарий

Сейчас на главной

Новости компаний

Платный контент